Максім Швед. Як жывецца беларускім дакументалістам у эміграцыі
MP3•Trang chủ episode
Manage episode 439130761 series 2404935
Nội dung được cung cấp bởi euroradiofm. Tất cả nội dung podcast bao gồm các tập, đồ họa và mô tả podcast đều được euroradiofm hoặc đối tác nền tảng podcast của họ tải lên và cung cấp trực tiếp. Nếu bạn cho rằng ai đó đang sử dụng tác phẩm có bản quyền của bạn mà không có sự cho phép của bạn, bạn có thể làm theo quy trình được nêu ở đây https://vi.player.fm/legal.
Рэжысёр Максім Швед — адзін з найбольш заўважных прадстаўнікоў пакалення незалежнага беларускага кіно, якое з’явілася ў мінулым дзесяцігоддзі. Ягоны фільм “Чыстае мастацтва” паспяхова ішоў у кінатэатрах Мінску ў 2019 годзе, а сам аўтар актыўна адгукнуўся на падзеі 2020 года, стварыўшы па тэме выбараў і пратэстаў некалькі праектаў: “Галасы. Дзе мой край”, “Маршрут перабудаваны”, “Артэфакты. Музей вольнай Беларусі”, “Фатограф з Плошчы пераменаў”. Прадуктыўнасць рэжысёра прыняла нечаканы паварот — ён уладкаваўся працаваць у піцэрыю. Чаму паспяховы дакументаліст рэзка змяніў вектар уласнай дзейнасці? У чым плюсы і мінусы прафесіі пекара? Ці збіраецца ён вяртацца ў вялікую дакументалістыку і як перажывае выпрабаванні эміграцыі? На гэтыя і іншыя пытанні Максім Швед раскажа сам падчас стрыму Еўрарадыё.
…
continue reading
11898 tập