“Дзякаваць дзеду”: як мусіць змяняцца стратэгія дэмсіл і ў якім кірунку
MP3•Trang chủ episode
Manage episode 440589629 series 2404935
Nội dung được cung cấp bởi euroradiofm. Tất cả nội dung podcast bao gồm các tập, đồ họa và mô tả podcast đều được euroradiofm hoặc đối tác nền tảng podcast của họ tải lên và cung cấp trực tiếp. Nếu bạn cho rằng ai đó đang sử dụng tác phẩm có bản quyền của bạn mà không có sự cho phép của bạn, bạn có thể làm theo quy trình được nêu ở đây https://vi.player.fm/legal.
Напярэдадні 17 верасня, прыдуманага рэжымам “свята”, Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні 37 палітвязняў. Як адразу падалі гэтую падзею прапагандысты — праявіў і здзейсніў акт “гуманізма”. Што праўда, гэта ніякім чынам не паўплывала на дзейнасць ГУБАЗіКа ды іншых карных структур, якія працягвалі затрымліваць і асуджаць беларусаў за, як яны кажуць, “злачынствы пратэстнага накірунку”. Вось такі “Дзень народнага адзінства”. Але сам факт гэтага чарговага вызвалення нарадзіў шмат спрэчак — як наконт таго, што прывяло да такога кроку з боку рэжыму, так і таго, як дэмсілам варта на яго рэагаваць, якую стратэгію далейшых дзеянняў абіраць. Ці сапраўды беларусы не лічаць 17 верасня не тое каб святам, але нават не шануюць як нацыяўз’яднальную падзею? Як дэмсілы мусяць змяніць сваю стратэгію на фоне вызвалення рэжымам часткі палітвязняў і пры наяўнасці працягнення рэпрэсій? Як санкцыі ўплываюць на рэжым і на беларускае грамадства? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
…
continue reading
12044 tập